Калякін мяркуе, што ўлады вызваляць Статкевіча да 11 кастрычніка

Старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін мяркуе, што ўлады вызваляць палітвязня Мікалая Статкевіча яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка. Але гэта не звязана з тым, што фармуецца група па вылучэнні Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Паводле слоў Калякіна, мэта ўладаў — легітымізацыя выбараў, а наяўнасць палітзняволеных — вялікая перашкода гэтаму, інфармуе БелаПАН.

У той жа час Сяргей Калякін лічыць бессэнсоўным фармаванне ініцыятыўнай групы Статкевіча, паколькі зарэгістраваць яе не ўдасца. "Гэта віртуальнае мерапрыемства", — кажа ён.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года. Ён быў асуджаны па справе Плошчы на 6 гадоў пазбаўлення волі.


Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі