Развітанне з Сяргеем Калякіным пройдзе ў Мінску ў суботу

Сяргей Калякін

Сяргей Калякін / Euroradio

Развітанне з Сяргеем Калякіным пройдзе ў Мінску ў суботу, 17 жніўня, у рытуальнай зале па вуліцы Кульман (з 12:00 да 13:30). Палітык памёр раніцай 15 жніўня пасля цяжкай працяглай хваробы на 73-м годзе жыцця.

Калякін з 1994 года ўзначальваў Беларускую партыю левых "Справядлівы свет" (да 2009-га яна называлася Партыя камуністаў беларуская), у сярэдзіне 1990-х быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Спрабаваў свае сілы на прэзідэнцкіх выбарах 2001-га, 2006-га і 2015-га гадоў, але кандыдатам не стаў. У верасні 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў партыю Калякіна. Ён хацеў паўдзельнічаць у стварэнні ў РБ марксісцкай партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі