Кандыdating #4: Алесь Таболіч, ці Калі б прэзідэнтам Беларусі стаў рок-музыка
"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У чацвёртым выпуску праграмы — вылучэнец ад "творчай інтэлегенцыі" лідар гурта ZNICH Алесь Таболіч. На выбары ён пайшоў “па прыколе”, але пасля ўцягнуўся, пачаў ездзіць па рэгіёнах і збіраць подпісы. Якой магла б быць знешняя (і ўнутраная) палітыка Беларусі, калі б прэзідэнтам стаў рок-музыкант? Чаму людзей трэба яднаць культурай, а не "чаркай ды шкваркай"? Як металісту не праржавець? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
00:40 — “Нацыянальная ідэя за апошнія 26 гадоў не з’явілася”
02:10 — “Шмат хто ўспрымае мяне як фрыка”
03:40 — Пра творчую інтэлігенцыю
07:00 — “Беларус” — павінна гучаць годна”
10:20 — “Навошта мне разбірацца ў эканоміцы?”
13:00 — Пра сваю праграму: “Я яе фармую”
16:10 — “Чым я горшы за Канапацкую?”
17:20 — Пра інтэграцыю з Расіяй
18:30 — Як будзе бараніць “украдзеныя” галасы
20:50 — Пра прапанову пасады міністра культуры
22:00 — “На “Славянскі базар” хачу запрасіць Metallica”
26:00 — Ці застанецца ў палітыцы пасля пройгрышу на выбарах
Трансляцыя пачнецца тут і ў сацсетках Еўрарадыё а 13-й па мінскім часе. Яе можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
40-гадовы Алесь Таболіч скончыў факультэт дызайну Акадэміі мастацтваў. Лідар фолк-метал-гурта ZNICH, адзін з заснавальнікаў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Майстар перманентнага макіяжу і татуіроўкі, настаўнік жывапісу і малюнка, арганізатар фестываляў і канцэртаў. Жанаты, мае дачку. Беспартыйны.