Кандыdating #8: былы оперупаўнаважаны, "кандыдат пратэсту" Уладзімір Няпомняшчых

Кандыdating #8: былы оперупаўнаважаны, "кандыдат пратэсту" Уладзімір Няпомняшчых

"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У сёмым выпуску праграмы — “кандыдат пратэсту”, сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых. Чаму ён не верыць у мірныя перамены? Ці можа беларуская міліцыя перайсці на бок пратэстоўцаў? Ці гатовы сам Няпомняшчых ахвяраваць свабодай і здароўем дзеля сваіх ідэалаў і пры якой умове ён павіншуе Лукашэнку з перамогай на выбарах? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Свежае інтэрв'ю выходзіць кожны дзень а 13-й. Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Уладзіміру Няпомняшчых 67 гадоў. Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, да 1992 года працаваў оперупаўнаважаным у Гомелі. Пасля выхаду на пенсію пайшоў у прадпрымальнікі. Уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Набыў вядомасць, калі прыйшоў на тэледэбаты ў майцы "За Беларусь без Лукашэнкі", а тэлевізійнікі замазалі надпіс. Сёлета стаў адзіным "кандыдатам пратэсту" з больш як 30, якога дапусціў да выбараў Цэнтрвыбаркам.

 

Папярэднія выпускі праграмы:

Кандыdating #1: апазіцыянер з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь

Кандыdating #2: апалітычная бізнесвумен Наталля Кісель

Кандыdating #3: банкір-мецэнат з "газпрамаўскім" мінулым Віктар Бабарыка

Кандыdating #4: Алесь Таболіч, ці Калі б прэзідэнтам Беларусі стаў рок-музыка

Кандыdating #5: дачка "легальнага мільянера", палітык-таран Ганна Канапацкая

Кандыdating #6: апазіцыянерка з дыпломам Акадэміі МУС Вольга Кавалькова

Кандыdating #7: былы паплечнік Лукашэнкі і стваральнік ПВТ Валерый Цапкала

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі