Каранавірус пералячылі, высветлілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
Многім пацыентам "на ўсялякі выпадак" уводзілі непатрэбныя антыбіётыкі
Большасць пацыентаў, шпіталізаваных з COVID-19 у 2020-2023 гадах, атрымлівалі антыбіётыкі. Такое лячэнне не прыносіла эфекту, было хутчэй шкодным. Гэта высветлілі экспэрты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) пасля аналізу звестак аб 450 тысячах пацыентаў з 65 краін свету, піша "Коммерсант".
Галоўная выснова, да якой прыйшлі эксперты СААЗ па выніках свайго даследавання: падчас пандэміі COVID-19 ва ўсім свеце значна злоўжывалі выкарыстаннем антыбактэрыйных прэпаратаў. Гэта пры тым, што бактэрыяльную мікрафлору знаходзілі толькі ў 8% людзей, якія трапілі ў бальніцу з COVID-19. У большасці ж выпадкаў лекары прызначалі антыбіётыкі "на ўсялякі выпадак". У Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне гэта рабілі радзей (у 33% выпадкаў), часцей — ва Усходнім Міжземнамор'і і Афрыцы (у 83% выпадкаў). Але нават у цяжкіх пацыентаў прызначэнне антыбіётыкаў не палепшыла клінічны вынік, адзначаюць у СААЗ. Затое, кажуць эксперты, такое шырокае прымяненне можа прывесці да распаўсюду антыбіётыкарэзістэнтснасці ў свеце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.