КДБ паказаў рассакрэчаныя дакументы часоў вайны (відэа)

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі арганізаваў выставу, прысвечаную 70-м угодкам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна праходзіць у будынку КДБ. Многія экспанаты дэманструюцца ўпершыню, раней яны былі засакрэчаныя. Дакументы патрапілі на выставу з Цэнтральнага архіву КДБ і Дзяржаўнага архіву Мінскай вобласці.

Як інфармуе БЕЛТА, рассакрэчаныя дакументы распавядаюць пра перыяд акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гэта паведамленні органаў улады, фотаздымкі, зробленыя ў лагеры ваеннапалонных у Барысаве, матэрыялы, прысвечаныя дзейнасці на беларускай зямлі спецгруп савецкай дзяржбяспекі.

Відэа: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі