Кэмеран гатовы выступіць супраць сяброўства Брытаніі ў ЕС

Як чакаецца, Дэвід Кэмеран выкладзе сваё меркаванне на канферэнцыі Кансерватыўнай партыі ў Бірмінгеме на гэтым тыдні, піша lenta.ru са спасылкай на брытанскія СМІ. Кэмеран лічыць, што Еўрасаюз павінен даць Вялікабрытаніі больш паўнамоцтваў у сферы кантролю над сваімі межамі, у тым ліку права абмяжоўваць міграцыю з іншых краін ЕС. Цяпер усе грамадзяне Еўрасаюза маюць права бесперашкодна жыць і працаваць у Вялікабрытаніі. 

Па словах Кэмерана, Злучанае Каралеўства гатовае заставацца ў ЕС пры ўмове, што ён будзе рэфармаваны. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі