Брытанія хоча змяніць міграцыйныя прынцыпы ЕС
Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвесціць у Брусэлі, што Лондан жадае змяніць парадак вольнага перамяшчэння па Еўрасаюзе.
Ад 1 студзеня ўнутры ЕС будуць знятыя абмежаванні на перамяшчэнні грамадзян Румыніі ды Балгарыі. Як раней сцвярджала Мэй, зняце абмежаванняў недапушчальнае, бо прывядзе да масавай міграцыі.
Міністры ўнутраных спраў і юстыцыі ЕС сустрэнуцца на саміце ў Брусэлі ў чацвер, адзначае ВВС.
На мінулым тыдні брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран выказаўся ў тым жа духу, што і Мэй. На яго думку, права на вольнае перамяшчэнне ў рамках Еўрасаюза "не можа быць безумоўным".
Фота — Getty Images