Дэвід Кэмеран паабяцаў сысці ў адстаўку

Дэвід Кэмеран паабяцаў сысці ў адстаўку

Дэвід Кэмеран паабяцаў сысці ў адстаўку, але толькі праз тры месяцы, інфармуе ВВС. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі адрэагаваў на вынікі рэферэндума. Як вядома, большасць брытанцаў выказаліся за выхад з ЕС.

У сваёй прамове пасля аб’яўлення вынікаў рэферэндума Кэмеран заявіў, што “брытанскі народ вырашыў рухацца іншым шляхам. Такім чынам, яму патрэбны новы прэм’ер-міністр”. Разам з тым, Дэвід Кэмеран сказаў, што будзе рабіць ўсё, што можа, каб “стабілізаваць расхістаны карабель”. Па яго словах Вялікабрытанія можа выжыць і па-за Еўрасаюзам.

Лідары ЕС пракаментавалі вынікі рэферэндума ў Вялікабрытаніі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі