Ангела Меркель не выключае выхад Брытаніі з Еўрасаюза
Канцлер Нямеччыны хутчэй выбярэ выхад Вялікабрытаніі з ЕС, чым кампраміс у пытанні пра свабодны рынак працоўнай сілы ўнутры Еўрасаюза.
Пра гэта піша нямецкі часопіс Spiegel. Па звестках выдання, Меркель баіцца, што Брытанія падыходзіць да "пункта невяртання" ў адносінах з ЕС.
У офісе брытанскага прэм'ер-міністра гэтую інфармацыю не камэнтуюць. Дэвід Кэмеран хоча перагледзець ўмовы знаходжання Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе перад тым, як праводзіць рэферэндум аб чалецтве краіны ў ЕС. Лондан незадаволены вялікім патокам працоўных мігрантаў з іншых еўрапейскіх краін і прапаноўваў ўвесці квоты на нізкакваліфікаваных мігрантаў, адзначае ВВС.
Паводле газеты Sunday Times, Нямеччына ўжо адхіліла прапанову Дэвіда Кэмерана аб увядзенні квот на нізкакваліфікаваных мігрантаў з краін ЕС. Spiegel паведаміў, што Кэмеран цяпер спрабуе дамовіцца пра забарону на ўезд у краіну для працоўных мігрантаў з Еўрасаюза, якія не маюць канкрэтнай працы. Таксама ён хоча дэпартаваць тых, хто не ў стане забяспечыць сябе пасля трох месяцаў знаходжання у краіне.
Фота — РА