Замежным студэнтам спатрэбіцца дазвол для працы ў Польшчы
Віза, ілюстрацыйнае фота
Міністэрства замежных справаў Польшчы вырашыла змагацца са злоўжыванні пры выдачы студэнцкіх візаў замежнікам, перадае Беларуская служба Польскага радыё.
МЗС падрыхтавала рэформу візавай сістэмы, каб зменшыць колькасць замежнікаў, якія навучаюцца ў Польшчы. Акрамя таго замежным студэнтам давядзецца атрымліваць дадатковы дазвол на працу ў Польшчы. Сёння яны могуць працаваць на падставе віду на жыхарства.
"Гэтая прапанова заслугоўвае жорсткай крытыкі. Няма апраўданняў для пазбаўлення сумленных студэнтаў іх цяперашняга права працаваць без дазволу на працу", — каментуе гэтую прапанову адвакатка Караліна Шыфтэр.
Прапанаваныя змены — вынік візавага скандалу, які адбыўся некалькі месяцаў таму. Выявілася, што польскія дыпламаты выдавалі вялікую колькасць студэнцкіх візаў жыхарам азіяцкіх і афрыканскіх краін. Тыя ж, прыехаўшы ў краіну, не навучаліся, а ішлі працаваць.
Ад візавага скандалу пацярпелі таксама беларусы, якім сталі істотна абмяжоўваць выдачу візаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.