Польшча сёлета выдаcць у тры разы менш віз для замежных студэнтаў

Віза, ілюстрацыйнае фота

Віза, ілюстрацыйнае фота / immigranthouse.com

Сёлета Польшча скараціла выдачу студэнцкіх віз для замежнікаў ў тры, а то і чатыры разы, паведамляе Польскае радыё са спасылкай на МЗС.

Безумоўна, гэта вынік візавага скандалу, які здарыўся пры папярэднім польскім урадзе. Сярод іншага супрацоўнікаў МЗС вінавацілі ў тым, што яны выдаюць студэнцкія візы людзям, якія не плануюць вучыцца, а едуць дзеля працы ў Еўрасаюзе.

Напрыканцы ліпеня з ініцыятывы кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага была ўведзўеная працэдура праверкі замежнікаў. Гэта прывяло як да значнага зніжэння колькасці пададзеных заявак, так і да павелічэння колькасці адмоў у выдачы студэнцкіх віз.

Сёлета да канца жніўня замежнікі падалі 13 207 заявак на студэнцкую візу — і амаль пяць тысяч чалавек атрымалі адмовы. 8200 чалавек сталі ўладальнікамі візаў, пераважна гэта ўкраінцы і беларусы.

Найбольшую колькасць адмоваў у атрыманні польскіх студэнцкіх віз прыпадае на грамадзян Бангладэш (247 — адмовілі 70%), Алжыра (170 — адмовілі 50%) і Эфіопіі (270 — адмовілі 50%). Далей ідуць Ірак, Емен, Марока, Нігерыя, Турцыя і Пакістан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі