Прэм'ер Брытаніі назваў сваёй галоўнай задачай у 2014 годзе хаваць лысіну

На імпрэзе Кэмеран з'явіўся ўпершыню. Там ён абвясціў свае мэты на гэты год, паведамляе ria.ru.



"Нумар адзін. Лысае месца трэба трымаць пад кантролем", — пажартаваў Кэмеран. Таксама ён заявіў, што сёлета яго цырульнік быў уключаны ў спіс намінантаў на Ордэн Брытанскай імперыі без яго ведама.



Прэм'ер таксама пажартаваў пра калегу па Кансерватыўнай партыі — мэра Лондана Борыса Джонсана. "Апошнім разам, калі я быў на такой шыкоўнай вячэры, Борыс (Джонсан) астатнюю частку ночы правёў у турме", — сказаў Кэмеран, згадваючы навучальныя гады ў Оксфардзе.



Фота — REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі