Дзіця выпадкова разбіла старажытную амфару ў ізраільскім музеі

Разбітая амфара ў музеі Гехта ў Хайфе

Разбітая амфара ў музеі Гехта ў Хайфе / Hecht Museum staff

Прыкры інцыдэнт адбыўся ў музеі Гехта ў Хайфе. Маленькі хлопчык разбіў старажытную амфару, яе ўзрост — не менш за 3500 гадоў. Гэта быў даволі рэдкі артэфакт бронзавага веку, ён захаваўся цалкам амаль у першапачатковым выглядзе.

Амфара была выстаўленая проста на ўваходзе ў музей і не была абароненая шклом. У музеі кажуць, што ў такой у дэманстрацыі экспанатаў "без перашкодаў" яны бачаць "асаблівую чароўнасць". Але гэтым разам каштоўны артэфакт пацярпеў — яго разбіў пяцігадовы хлопчык. ВВС піша, што сям'і дзіцяці нічога не пагражае. У музеі палічылі, што хлопчык не вінаваты. Гэта быў няшчасны выпадак.

"Бывае, экспанаты пашкоджваюць наўмысна, і да такіх выпадкаў ставяцца вельмі строга, у тым ліку з прыцягненнем паліцыі. Але ў гэтым выпадку справа ішла інакш", — заявіла прадстаўніца музея. Паводле яе, амфара была пашкоджаная выпадкова, "і рэакцыя будзе адпаведнай". Сям'ю дзіцяці запрасілі зноў прыйсці на выставу, але гэтым разам у складзе арганізаванай экскурсіі.

Амфару хочуць рэстаўраваць. І практыка "па магчымасці выстаўляць экспанаты без бар'ераў і шкляных сцен", нягледзячы на гэты інцыдэнт, будзе працягнутая. Дадамо, што ў музеі Гехта выстаўленыя археалагічныя знаходкі і творы мастацтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі