Брытанскі прэм'ер папярэджвае пра новы глабальны эканамічны крызіс

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран папярэдзіў пра новы глабальны эканамічны крызіс, які можа пачацца ў бліжэйшай будучыні. У сваім артыкуле ў газеце The Guardian ён піша пра "чырвоныя папераджальныя сігналы" — ускладненне адносін з Расіяй, канфлікты на Бліжнім Усходзе, эпідэмію віруса Эбола.

"Еўразона балансуе на мяжы магчымага трэцяга эканамічнага крызісу, які будзе суправаджацца высокім узроўнем беспрацоўя, падзеннем росту і рэальнай рызыкай падзення цэн", — папярэджвае Кэмеран.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі