"Газпром" спыніў пастаўкі газу ў Латвію

"Газпром" пастаўляе газ у Латвію
"Газпром" пастаўляе газ у Латвію

Расійская кампанія "Газпрам" паведаміла, што ў суботу, 30 ліпеня, спыніла пастаўкі газу ў Латвію ў рамках ліпеньскай заяўкі. Прычынай абазначана парушэнне ўмоў адбору газу.

Раней, 26 ліпеня, "Газпрам" абвясціў пра скарачэнні паставак газу ў Германію. Афіцыйная прычына — рамонтныя работы на турбіне газаправода "Паўночны паток-1". Урад Германіі ўпэўнены, што ў расійскай кампані няма аб'ектыўных прычын для правядзення рамонту турбіны і, такім чынам, скарачэння паставак.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі называе тое, што адбываецца, газавым шантажом: "Газавы шантаж Еўропы, які з кожным месяцам становіцца толькі горшым, патрэбны тэрарыстычнай дзяржаве, каб зрабіць горшым жыццё кожнага еўрапейца".

Тым часам Еўрасаюз актыўна скарачае спажываньне расейскага газу. Па словах вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля, за апошні час яго ўдалося скараціць у два разы. Раней "Газпром" пастаўляў каля 40% ад газу, які спажываецца ў Еўрасаюзе. Цяпер — толькі каля 20%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі