Еўропа рыхтуе новыя санкцыі супраць Расіі

Яны адзначылі неабходнасць ціску на Расію з-за сітуацыі ва Украіне. Як вядома, украінскія ўлады заявілі, што расійскія войскі пачалі адкрытую агрэсію. Гэта пацвярджаюць і заходнія крыніцы.

Паводле заявы Дэвіда Кэмерана і Хермана ван Рампея, на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Еўрасаюз "павінен працягваць аказваць ціск з мэтай дамагчыся дээскалацыі сітуацыі". 30 жніўня адбудзецца саміт ЕС, на якім будзе разглядацца ўкраінскае пытанне. Чакаецца, што адбудзецца сустрэча старшыні Еўрапейскага савета з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Дэвід Кэмеран правёў тэлефонную гутарку з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Яны пагадзіліся, што вайсковага вырашэння ўкраінскага крызісу няма і што трэба, каб Расія шукала палітычнае рашэнне, праз перамовы, інфармуе РІА "Новости".

Ангела Меркель і Пятро Парашэнка ў тэлефоннай размове дамовіліся пра каардынацыю дзеянняў напярэдадні саміта ЕС. Яны спадзяюцца дамагчыся далейшых рашучых крокаў з боку Еўрасаюза з мэтай уплыву на расійскае кіраўніцтва. Магчыма, Еўропа ўвядзе супраць Расіі новыя санкцыі.

Фота — ria.ru, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі