Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Ладзе"
"Лада-Арэна"
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Ладзе" — 1:3 (0:1, 0:2, 1:0). Матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у панядзелак у Тальяці. Адзіную шайбу ў гасцей на 48-й хвіліне закінуў Сэм Энас.
У "Дынама" чацвёртае паражэнне запар.
"Лада" — адзін з лідараў канферэнцыі "Усход", мінскія дынамаўцы займаюць 8-е месца ў канферэнцыі "Захад".
22 лістапада "Дынама" згуляе ў гасцях з "Аўтамабілістам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.