Хрыста Грозеў сказаў, на каго можна памяняць беларускіх палітвязняў

Хрыста Грозеў

Хрыста Грозеў / Getty Images

Беларускіх палітвязняў можна абмяняць на беларускіх кадэбістаў, затрыманых у краінах Еўропы. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю Deutsche Welle журналіст-расследвальнік Хрыста Грозеў.

Грозеў быў адным з ініцыятараў нядаўняга маштабнага абмену зняволенымі паміж ЗША, Германіяй, Расіяй і Беларуссю. На яго думку, абмен не быў праведзелы ідэальна, але яны спрабавалі зрабіць тое, што магчыма.

Гаворачы пра ўдзел Мінска ў абмене, Грозеў сцвярджае, што арышт грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера і яго асуджэнне да смерці ў Беларусі былі створаныя на замову Крамля, каб ціснуць на Германію: "Арышт і вердыкт са смяротным пакараннем быў створаны практычна па замове Крамля як частка канчатковага ціску на Германію, каб Германія пагадзілася выдаць Красікава. Гэта не было суверэннае рашэнне беларускага дыктатара — гэта была паслуга, якую ён зрабіў".

Грозеў прапануе мяняць беларускіх палітвязняў на арыштаваных беларускіх агентаў: "Я думаю, што цяпер ужо арыштаваныя беларускія кадэбэшнікі ў краінах Еўропы, паколькі яны выконвалі заказы па тэрарызме з Крамля. І думаю, яшчэ больш будзе такіх арыштавана, таму што Крэмль выкарыстоўвае беларускія спецслужбы як пасярэднікаў для таго, каб не пакідаць слядоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі