Кіраўнік Федэрацыі хакея Латвіі: Гэта змова, суддзі былі зацікаўленыя

Кіраўнік Федэрацыі хакея Латвіі Кіраў Ліпман вельмі незадаволены рашэннем суддзяў адмяніць гол Каспарса Даўгавіньша, забіты за 36 секунд да канца гульні са зборнай Беларуссю, паведамляе сайт belarushockey.com. У той момант наша каманда выйгравала 2:1.

“Суддзі былі зацікаўленыя ў перамозе беларусаў, і латвійцы будуць змагацца да канца, каб вынік сустрэчы быў перагледжаны. Гэта сітуацыя — найчысцейшая змова”, — сказаў Ліпман.

Нагадаем, у выніку Беларусь перамагла Латвію з лікам 3:1. У першым перыядзе дзве прыгожыя шайбы за 33 секунды закінулі Джэф Плат і Міхаіл Грабоўскі, у другім перыядзе Кулда адыграў адну шайбу. Кропку паставіў Сяргей Касціцын, які закінуў на апошніх секундах ў пустыя вароты. У выніку, Беларусь датэрмінова забяспечыла сабе месца ў чвэрцьфінале ўпершыню з 2009 года.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі