Мезін: Лукашэнка ўзяў мяне за шлем і паглядзеў у вочы

Гаворка ішла найперш пра нядаўні хакейны чэмпіянат свету, які прайшоў у Мінску. Між іншым, ён прызнаўся, што падчас матчаў, на якіх прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, у беларускіх хакеістаў узмацнялася хваляванне. "Магчыма, у матчы з амерыканцамі (яго беларусы прайгралі з лікам 1:6 — Еўрарадыё) мы з ім і не саўладалі. На вачах у кіраўніка дзяржавы нельга сесці ў лужыну", — кажа брамнік.



Андрэй Мезін распавёў, што перад матчам ні з кім не размаўляе і не глядзіць у вочы. Перад выхадам на лёд да беларускіх хакеістаў зайшоў Лукашэнка.



"Аляксандр Рыгоравіч спыніўся перад кожным і нешта сказаў. Я стаяў адным з апошніх. Прэзідэнт падышоў да мяне, узяў за шлем і моўчкі паглядзеў у вочы", — распавёў Андрэй Мезін. Ён аднак не лічыць, што гэты выпадак паўплываў на яго гульню ў матчы са зборнай ЗША.



Фота — by.tribuna.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі