За хакейны чэмпіянат ордэны і медалі атрымалі чыноўнікі

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 верасня, паведамляе "Ежедневник"

Так, ордэн Айчыны III ступені атрымаў старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька. 

Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаныя начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта, генерал-маёр Ігар Буткевіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, палкоўнік унутранай службы Уладзімір Рафальскі. 

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель адзначаны ордэнам Дружбы народаў. 

Ордэнам Пашаны адзначаны старшыня асацыяцыі "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" Яўген Ворсін. 

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаныя кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Алег Жогла, начальнік упраўлення бытавога і гатэльнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў, намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Мінскпрамбуд" Уладзімір Тарасевіч.

Фота — ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі