У чэмпіянат свету па хакеі ўклалі 1,5 мільярда долараў

Журналісты "Комсомольской правды" склалі агучаныя чыноўнікамі і спецыялістамі лічбы на будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры да хакейнага чэмпіянату, які прайшоў у Мінску.



Дарэчы, найменшыя выдаткі прыпалі на развіццё хакея за тры гады — 5,4 млн долараў. Найбольш каштавалі развіццё транспартнай сістэмы ды пабудовы інтэрнатаў і гатэляў. На пабудовы дарожных развязак, будаўніцтва метро і рэканструкцыю Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" быў выдаткаваны 461 мільён долараў. Пабудова інтэрнатаў і гатэляў (у тым ліку і тых, што не паспелі дабудаваць да чэмпіянату) каштавала больш за 810 млн долараў. Агулам выйшла лічба ў 1,5 мільярда долараў.



У падлік не трапілі выдаткі на аб'екты, адкрыццё якіх было запланавана да пачатку чэмпіянату, але будаўніцтва дагэтуль не пачалося.



Дарэчы, па словах кіраўніка дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату Яўгена Ворсіна, непасрэдна чэмпіянат прынёс у бюджэт 14,5 млн еўра. Яшчэ 4,6 млн долараў зарабілі ў зонах гасціннасці. Прыбыткі крамаў, гатэляў і рэстаранаў афіцыйна не называюцца. Але па некаторых ацэнка, іх выручка можа скласці каля 50 мільёнаў долараў.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі