Чэшскага фаната ў Беларусі арыштавалі за марыхуану
Падчас хакейнага чэмпіянату свету ў Мінску чэшскі хакейны заўзятар у грамадскім месцы закурыў цыгарэту з марыхуанай.
Як паведамляе Радыё "Свабода", беларускія праваахоўнікі затрымалі фаната. У гэтыя дні яго чакае суд. Хутчэй за ўсё яму пагражае штраф да 15 тысяч долараў.
Імя затрыманага амбасада Чэхіі ў Беларусі не называе і адмаўляецца даваць падрабязнасці і каментары у гэтай справе.
У Чэхіі марыхуана не легалізаваная. Але валоданне абмежаванай колькасцю (да 15 грамаў) ці гадаванне для ўласных патрэбаў (да 5 раслін) з'яўляецца не крымінальным, а адміністрацыйным правапарушэннем.
Фота — zavisimosti-net.ru