Лукашэнка паведаміў пра феномен, які будуць аналізаваць сілавікі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што беларускі бок паабяцаў зрабіць чэмпіянат "лепшым у свеце, якога не ведала наша планета". І ўсе без выключэння высокія прадстаўнікі, і дзяржаваў, і міжнароднай федэрацыі хакея, адзначылі, што так і атрымалася. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на спартыўных мерапрыемствах падчас чэмпіянату пабывалі больш за 650 тысяч чалавек, а ў фан-зонах і зонах гасціннасці налічылі каля 2 мільёнаў чалавек. "І я вам гарантую, што паўтарыць гэта будзе немагчыма", — сказаў Лукашэнка.

Між іншым, ён адзначыў, што на час сусветнага першынства ў беларускай сталіцы палепшылася крымінагенная сітуацыя.



Лукашэнка: "Вельмі паказальна, што ў гэтыя дні ў Мінску злачыннасць была ў два разы ніжэйшая, чым у звычайныя дні. Гэта шмат пра што гаворыць і крыху дзіўна. Але мы яшчэ гэты феномен спрабуем прааналізаваць".

Нагадаем, нядаўна міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў "унеслі вялізны ўнёсак у тое, каб планетарнае хакейнае першынство ў Мінску пабіла рэкорды па наведвальнасці трыбун". Праваахоўнікі атрымалі ўзнагароды.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі