Кіраўніка і юрыста Офіса па правах людзей з інваліднасцю прызналі палітвязнямі

Кіраўніка і юрыста Офіса па правах людзей з інваліднасцю прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі кіраўніка Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і юрыста гэтай арганізацыі Алега Граблеўскага.

Пра затрыманне прадстаўнікоў асветніцкай праваабарончай установы стала вядома 3 лютага. Сяргей Драздоўскі — інвалід-вазочнік, ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Алега Граблеўскага пасадзілі на Акрэсціна: ён падазраваны па крымінальнай справе. Адвакаты абодвух далі падпіску аб неразгалошванні, таму падрабязнасці справы невядомыя.

У офісе арганізацыі 21 студзеня адбыўся ператрус. Фінансавая міліцыя, як паведамлялася, правяла яе ў сувязі з магчымым неправамерным завалоданнем грашыма, атрыманымі ў выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для аказання прававой дапамогі грамадзянам Беларусі з інваліднасцю.

2 лютага Драздоўскага і Граблеўскага зноў выклікалі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК). Па іх словах, на працягу сямі гадзін з імі абыходзіліся жорстка і зневажалі. На наступны дзень абодвух затрымалі.

"Дадзеныя дзеянні груба парушаюць шэраг міжнародных пагадненняў, удзельнікам якіх з'яўляецца і Рэспубліка Беларусь, у прыватнасці, Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў, кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб'яднанняў", — гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць Драздоўскага і граблеўскага з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны патрабуюць спыніць пераслед усіх праваабаронцаў краіны і актывістаў грамадзянскай супольнасціў сувязі з іх законнай дзейнасцю, вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныях рэпрэсіі.

Праваабаронцы патрабуюць спыніць умяшанне, неабгрунтаваныя і празмерныя праверкі ды іншых формы кантролю за дзейнасцю НДА, выкарыстанне сілавых метадаў падчас праверак, перашкоды рэалізацыі права на доступ да фінансавання.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), Беларускі дакументацыйны цэнтр, РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта”, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, простае таварыства "Ініцыятыва FORB", РГА "Прававая ініцыятыва", Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, ініцыятыўнай група "ідэнтычнасць і права".

На сёння ў Беларусі налічваецца 228 прызнаных палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі