Клуб Re:Pubic збірае грошы на новае святло

Клуб Re:Pubic збірае грошы на новае святло

Найбуйнейшы рок-клуб Мінска, Re:Pubic, аб'явіў збор сродкаў на закупку сучаснага светлавога абсталявання. Дапамагчы клубу можна праз краўфандынгавую платформу ulej.by. Дырэктар установы Андрэй Старцаў кажа, што на такі крок клуб пайшоў з-за нізкай рэнтабельнасці:


"Яна недастатковая для таго, каб мадэрнізаваць абсталяванне, якое цяпер каштуе вельмі дорага. Мы не можам узяць 20 тысяч долараў, вывесці іх з абароту і набыць гэта. Таму вырашылі паспрабаваць звярнуцца да людзей і прапанавалі тым, хто дапаможа, прывабныя акцыі".


Летась Re:Pubic спрабаваў зладзіць падобнны збор сродкаў на рамонт і на мэблю праз свой сайт, але ініцыятыва не была падтрыманая наведвальнікамі. У поспех справы Андрэй Старцаў не верыць і цяпер:


"У нас вялікае кола наведвальнікаў: у канцэрты сезон штомесяц праз клуб праходзіць 10-15 тысяч чалавек. Але яны чамусьці не хочуць такім чынам падтрымліваць установу. Большасць лічыць, што гэта прыватнае прадпрыемства і мы тут і так дастаткова зарабляем, таму не хочуць дапамагаць".


Пра тое, што ў "Рэпабліка" ёсць праблемы Андрэй Старцаў казаў яшчэ тры гады таму. Напрыклад, на летні перыяд, каб аплаціць арэнду і камуналку, клубу даводзілася браць крэдыт у банка. Нядаўна стала вядома, што гардэроб у Re:Pubic стаў платным. Каб пакінуць сваё паліто ці куртку, наведвальніку давядзецца заплаціць адзін рубель.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі