КНДР правяла выпрабаванні вадароднай бомбы

КНДР правяла выпрабаванні вадароднай бомбы

Паўночная Карэя абвясціла аб правядзенні паспяховага выпрабавання вадароднай бомбы — першага ў сваёй гісторыі. За некалькі гадзінаў да абвяшчэння па дзяржаўным тэлебачанні КНДР у раёне аднаго з паўночнакарэйскіх ядзерных палігонаў на паўночным усходзе краіны Геалагічная служба ЗША зафіксавала падземныя штуршкі магнітудай 5,1 бала.

“Гэтае выпрабаванне азначае выхад ядзерных сіл КНДР на новы ўзровень”, — гаворыцца ў заяве ўраду, якую цытуюць афіцыйныя СМІ гэтай краіны.

Выпрабаванне вадароднай бомбы — гэта “падзея, якая скаланула свет, якая будзе занесеная ў гісторыю нацыі [...], якая наблізіць перамогу рэвалюцыйных ідэалаў Чучхэ”, гаворыцца ў заяве.

У Нью-Ёрку абвясцілі, што Савет Бяспекі ААН збярэцца на экстраную сустрэчу.

У снежні паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын заявіў, што Пхеньян распрацаваў уласную вадародную бомбу, аднак сусветная супольнасць сустрэла гэтую заяву скептычна.

Апошнія выпрабаванні ядзернай зброі КНДР прайшлі ў 2013 годзе і выклікалі ўзмацненне санкцыяў супраць краіны, перадае ВВС.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі