КНДР запусціла балістычную ракету насуперак рэзалюцыям ААН

КНДР запусціла балістычную ракету насуперак рэзалюцыям ААН

Савет Бяспекі ААН збярэцца на экстраную нараду ў нядзелю, каб абмеркаваць запуск у Паўночнай Карэі балістычнай ракеты дальняга радыуса дзеяння. Гэтую аперацыю ажыццявілі насуперак раней прынятым рэзалюцыям Савета.

Ініцыятарам склікання нарады выступіла Паўднёвая Карэя, перадае ВВС. Прэзідэнт гэтай краіны Пак Кын Хэ заявіў, што КНДР здзейсніла недапушчальную правакацыю. Ён мяркуе, што Савет Бяспекі ААН павінен прыняць жорсткія санкцыі, улічваючы тое, што ядзерная пагроза з боку Паўночнай Карэі з’яўляецца пагрозай міжнароднай супольнасці і свету.

З асуджэннем на адрас Пхеньяна выступіў шэраг іншых дзяржаваў, у тым ліку Расія.

Запуск балістычнай ракеты дальняга радыуса дзеяння ажыццявілі ў ноч на нядзелю з выпрабавальнага палігону на паўночным захадзе краіны. Пасля старту ракета паляцела на поўдзень і, паводле дадзеных паўднёвакарэйскіх і амерыканскіх ваенных, прайшла над японскімі астравамі Акінава.

Тым часам улады КНДР сцвярджаюць, што запусцілі ракету-носьбіт са штучным спадарожнікам Зямлі “Кванменсан-4”. Паўночная Карэя раней заяўляла пра такі намер і накіравала адпаведныя паведамленні міжнародным арганізацыям.

У паведамленні Пхеньяна было сказана, што першая ступень ракеты ўпадзе ў Жоўтае мора ля заходніх берагоў Паўднёвай Карэі, другая — у Ціхі акіян ля берагоў Філіпінаў.

Паўночнакарэйскае тэлебачанне раніцай у нядзелю заявіла, што ракета паспяхова вывела на арбіту спадарожнік, і што запуск быў зроблены па асабістым указанні кіраўніка краіны Кім Чэн Ына.

Пхеньян сцвярджае, што яго ракетная праграма носіць мірны характар, аднак ЗША, Японія, Паўднёвая Карэя і нават дружалюбны КНДР Кітай мяркуюць, што запуск спадарожнікаў з’яўляецца прыкрыццём для стварэння міжкантынентальнай зброі, здольнай дасягнуць заходняга ўзбярэжжа ЗША.

Паўднёвакарэйскія аналітыкі таксама звязваюць запуск ракеты з днём народзінаў Кім Чэн Ына, які будзе адзначацца 16 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі