КНДР запусціла чарговую ракету

КНДР запусціла чарговую ракету

Паўночная Карэя запусціла рэактыўны снарад невядомага паходжання недалёка ад заходняга ўзбярэжжа. Пра гэта паведамляць паўднёвакарэйскія ваенныя. Па іх звестках, снарад мог быць балістычнай ракетай.

Ціхаакеанскае камандаванне ЗША пацвердзіла факт ракетнага запуску з боку КНДР і адзначыла, што выпушчаная ракета не была міжкантынентальнай і не пагражала Паўночнай Амерыцы.

У сувязі з пускам прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін склікаў савет нацыянальнай бяспекі. Пуск таксама асудзіла Японія. Паводле генеральнага сакратара японскага кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга, ракета меркавана праляцела 30 хвілінаў і ўпала ў Японскае мора, не дасягаючы выключнай эканамічнай зоны Японіі. Суга адзначае, што дзеянні КНДР з’яўляюцца яўным парушэннем рэзалюцый Савета Бяпекі ААН, паведамляе ВВС.

Японскія спецыялісты не выключаюць, што Паўночная Карэя магла правесці выпрабаванні балістычнай ракеты новага тыпу.

У красавіку КНДР праводзіла чарговыя няўдалыя выпрабаванні балістычнай ракеты. Яна стартавала з палігону ў правінцыі Пхёнан-Намдо і неўзабаве ўзарвалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі