Сына нарвежскай прынцэсы арыштавалі за згвалтаванне
Марыус Борг Хойбі, сын нарвежскай прынцэсы Метэ-Марыт
27-гадовы сын нарвежскай кронпрынцэсы Метэ-Марыт быў арыштаваны па падазрэнні ў згвалтаванні. Як паведамляе паліцыя, Марыус Борг Хёйбю быў затрыманы ўвечары 18 лістапада.
Паліцыя ўдакладняе, што сына прынцэсы падазраюць у згвалтаванні. Ахвяра сэксуалізаванага гвалту не магла аказаць супраціўленне.
Марыуса Борга Хёйбю ўжо неаднаразова затрымлівалі. Напрыклад, у жніўні 2024 года ён быў абвінавачаны ў нанясенні цялесных пашкоджанняў сваёй сужыцельцы. У верасні яго зноў арыштоўвалі — за парушэнне судовай пастановы.
Пакуль невядома, ці будзе гэтым разам прадстаўнік каралеўскай сям'і ўзяты пад варту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.