Кошт біткоіна дасягнуў 34 тысячы долараў
Скрын старонкі coindesk.com
3-га студзеня біткоін працягнуў свой рост і дасягнуў адзнакі ў 34 тысячы долараў. Па дадзеных Coindesk, на 11:50 па Мінску цана крыптавалюты склала 34 295 долараў. За суткі курс біткоіна вырас больш чым на 14%.
За апошні квартал 2020-га біткоін дадаў 160% кошту. На яго долю прыпадае каля 71,1% усяго глабальнага рынку крыптавалют Рост біткоіна спецыялісты прагназавалі раней. Напрыклад, аналітык партала Bitcoinist Яшу Гола звязаў рост цаны крыптавалюты з некалькімі прычынамі: гэта новыя меры падтрымкі эканомікі ЗША на фоне крызісу — улады збіраюцца павялічыць прамыя выплаты і раздаць грамадзянам па дзве тысячы долараў, што аслабіць курс амерыканскай валюты.
Другая прычына — прыход на рынак крыптавалюты новага інстытуцыйнага інвестара — карпарацыя Greenpro Capital нібыта мае намер прыцягнуць 100 мільёнаў для пакупкі біткоіна, назваўшы яго "надзейным сродкам захавання кошту".
Трэці фактар — цікавасць да крыптавалюты з боку рознічных інвестараў.
Дарэчы, 1-га лютага 2012-га года біткоін каштаваў 5 долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.