Крымінальную справу Фядуты-Зянковіча-Кастусёва перадаюць у суд

Крымінальную справу Фядуты-Зянковіча-Кастусёва перадаюць у суд

Крымінальную справу Фядуты-Зянковіча-Кастусёва перадаюць у суд, паведамляе Генпракуратура Беларусі. Юрыст Юрый Зянковіч, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвінавачваюцца ў "змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук абвінавачваюцца ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Напярэдадні праваабаронцы прызналі Галубовіч і Краўчука палітвязнямі.

Адначасова Зянковіча абвінавачваюць у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім", у "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады", "распальванні сацыяльнай варажнечы".

Фігурантаў справы затрымалі ў красавіку 2021 года (Фядуту і Зянковіча — у Маскве). З таго часу яны знаходзяцца за кратамі. У Кастусёва ў зняволенні пагоршала здароўе, у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Расследаваннем справы займалася Следчае ўпраўленне КДБ. Аляксандр Лукашэнка яшчэ вясной 2021-га заявіў аб "раскрыцці дзяржаўнага перавароту" і рыхтаванага замаху на яго і яго дзяцей. З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі