Крыптабіржа перавяла кліентцы $10,5 мільёна замест $100. Лішняе трэба вярнуць

Крыптабіржа выдала кліентцы лішнія грошы/ pexels.com​
Крыптабіржа выдала кліентцы лішнія грошы/ pexels.com​

Адна з найбуйнейшых крыптабіржаў Crypto.com памылкова перавяла сваёй кліентцы з Аўстраліі $10,5 мільёна замест $100. Памылку заўважылі не адразу, а праз 7 месяцаў. Жанчына пра тое, што атрымала трохі больш грошай, не паведаміла. 

Да моманту, калі крыптабіржа спахапілася, кліентка паспела выдаткаваць частку грошай. Яна купіла шыкоўны асабняк за некалькі мільёнаў долараў. 

Прадстаўнікам біржы давялося звярнуліся ў суд і запатрабаваць вярнуць памылкова атрыманыя грошы. Суд задаволіў позву кампаніі і пастанавіў прадаць асабняк і разлічыцца з даўгамі. Таксама жанчыне давядзецца вярнуць і астатнія патрачаныя ёю за 7 месяцаў грошы. 

Такія памылкі здараюцца і ў беларускіх банках. Праўда, выдадзеныя кліентам лішнія  сумы значна сціплейшыя. Але часцяком людзей, якія атрымалі іх, даводзіцца шукаць з міліцыяй. 

Аднойчы ў мінскім абменніку кліенту памылкова выдалі лішнюю тысячу долараў. Мужчына абменьваў 2030 рублёў на долары. Замест 1050 долараў касір выдала яму 2050. Ён грошы забраў і пайшоў. Банку давялося звяртацца ў міліцыю, каб вярнуць грошы.  

Яшчэ адзін выпадак: жанчыне ў абменніку далі лішнія 2 тысячы рублёў. Яна абменьвала на беларускія рублі 5100 долараў, і супрацоўніца абменнага пункта памылілася. Кліентка грошы не вярнула, яе таксама шукалі з міліцыяй.  

А ў Гомелі хлопец мяняў 30 тысяч расійскіх рублёў на беларускія, і касірка дала яму  зверху 9000.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі