"Культурная сядзіба": 14 лютага — наша свята ці не наша?
!["Культурная сядзіба": 14 лютага — наша свята ці не наша?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kult32j.jpg.webp?itok=ltX1wV48)
Набліжаецца 14 лютага — і гэтым усё сказана. Закаханых беларусаў ахопліваюць прыемныя хваляванні і клопаты: падарункі, столікі ў рэстаранах, вось гэта ўсё. Але наколькі Дзень cвятога Валянціна — арганічнае свята для нашых шыротаў? Ці былі нейкія аналагі "дня кахання" ў нашай уласнай гісторыі? Ці адрозніваецца разуменне кахання, заляцанняў у Беларусі і ў іншых частках свету?
Пра гэта, а таксама пра тое, наколькі беларусы — сексуальна свабодны народ (ці нам усім адразу падавай сур'ёзныя адносіны, а Дзень cвятога Валянціна — сямейнае свята), мы пагаворым з аўтаркай бестсэлера "У ложку з беларусам" Анастасіяй Зелянковай.
Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.