"Культурная сядзіба": ці сапраўды рукапісы не гараць?
Таленавіты твор знішчыць немагчыма — "рукапісы не гараць". Але знішчыць можна яго аўтара. Савецкія ўлады даказалі гэта на практыцы, у 1930-я зламаўшы маральна ці знішчыўшы фізічна амаль усіх, хто прыйшоў у беларускую літаратуру на хвалі беларусізацыі.
Расстраляныя паэты паспелі шмат. Але сталінскія прыслужнікі пазбавілі іх часу на складанне наступных рукапісаў, якія не мусілі згарэць. Пра творчасць у таталітарныя часы і значэнне "Ночы расстраляных паэтаў" для беларускай літаратуры мы размаўляем у "Культурнай сядзібе" з Андрэем Хадановічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.