Купальнік Вікторыі Азаранка шакаваў яе прыхільнікаў
Фатаздымак Вікторыі Азаранка ў Instagram вельмі здзівіў яе прыхільнікаў. Беларуская тэнісістка размясціла фота, як адпачывае з сынам на беразе акіяна. Падпісчыкі яе акаўнту звярнулі ўвагу на дзіўны купальнік, у якім з'явілася спартоўка.
Падпісчыкі Вікторыі назвалі купальнік жахлівым, параўналі з вядомым купальным касцюмам Бората. Праўда, знайшліся і абаронцы. "Гэта яе выбар. Галоўнае, што ёй у ім падабацца, а астатнім каму не даспадобы, залезьце назад у сваю скрынку комплексаў і звыкласцяў", — напісаў адзін з падпісчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.