Курс долара 6 кастрычніка ў Беларусі зноў вырас
![Долары](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/daliar-0610.jpg.webp?itok=SoOBQmet)
Долары / pixabay.com
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 кастрычніка курс долара зноў вырас на 2,29 капейкі — да 3,3605 рубля.
Амерыканская валюта чацвёрты дзень запар абнаўляе гістарычны максімум.
Курс еўра павялічыўся на 1,35 капейкі — да 3,5202 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 1,56 капейкі.Сёння за 100 расійскіх даюць 3,3369 беларускага рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.