Курс долара ў Беларусі вырас да максімуму за шэсць дзён
![Курс долара вырас, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-12/gkxnl55szblpviqa5iz4rjbl6e.jpg.webp?itok=FWxmBOJd)
Курс долара вырас, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 студзеня курс долара павялічыўся да максімуму за апошнія шэсць дзён.
А вось курс расійскага рубля сёння панізіўся.
Вынікі валютных таргоў 29 студзеня:
Долары ЗША: 3,4152 (+0,0042 / +0,12%);
Еўра: 3,5700 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,4402 (-0,0005 / -0,01%);
Кітайскі юань: 4,6736 (+0,0004 / +0,01%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.