Латвія не дала візу трэнеру хакейнай зборнай Казахстана: у яго пашпарт Беларусі
Андрэй Скабелка / hcbarys.kz
Хакейная зборная Казахстана была вымушаная перад чэмпіянатам свету змяніць галоўнага трэнера, таму што ён беларус. Пра гэта парталу rus.tvnet.lv расказаў кіраўнік аргкамітэта мерапрыемства Эдгарс Бунцыс.
Галоўным трэнерам зборнай Казахстана да 14 красавіка быў беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. У гэтым сезоне ён таксама кіраваў нурсултанскім "Барысам" — базавым клубам нацыянальнай зборнай.
А 14 красавіка хакейная федэрацыя Казахстана замяніла яго на Галыма Мамбеталіева, які ўжо ўзначальваў зборную ў 2018 годзе.
Прычынай стала тое, што арганізатары чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Рызе ў траўні, адмовіліся выдаваць латвійскія візы грамадзянам Беларусі і Расіі.
Акрамя Скабелкі ў візах адмовілі яшчэ двум прадстаўнікам трэнерскага штаба і абслуговага персаналу казахстанскай каманды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.