Леанід Кучук прызначаны галоўным трэнерам "Кубані"

Беларус Леанід Кучук стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Кубань" з Краснадара. У панядзелак яго прадставілі камандзе. Як інфармуе прэс-служба ФК "Кубань", кантракт з Кучуком падпісаны на два гады. Ён ужо працаваў з гэтай камандай у сезоне 2012/2013 гадоў.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома пра звальненне з пасады галоўнага трэнера "Кубані" 37-гадовага беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі. Кіраўніцтва футбольнага клуба палічыла, што ён дапусціў нізкую дысцыпліну ў калектыве, а гэта магло прывесці "да развалу". Ганчарэнка з гэтым катэгарычна не згодны.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі