Летась беларусы зарэгістравалі ў Польшчы амаль 7700 ІП
Колькасць новых ІП у Польшчы
У 2023 годзе беларусы зарэгістравалі ў Польшчы 7 663 ІП, піша MOST са спасылкай на польскія СМІ.
61% новазарэгістраваных беларускіх прадпрымальнікаў занятыя ў сферы інфармацыі і камунікацыі. Пераважна яны звязаныя з праграмаваннем.
Больш за 12% вядуць прафесійную, навуковую і тэхнічную дзейнасць. А, напрыклад, у будаўнічай сферы занятыя крыху менш за 6% новазарэгістраваных ІП беларусаў.
Агулам летась замежнікі зарэгістравалі ў Польшчы амаль 42 тысячы ІП. 70% з іх складаюць украінцы. Беларусы з паказчыкам 19% займаюць другое месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.