Летась у беларусаў у Польшчы нарадзілася 741 дзіця
Дзіця / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Летась у беларусак, якія пастаянна жывуць у Польшчы, нарадзілася 741 дзіця, піша mostmedia.io са спасылкай на статыстычнае ўпраўленне Польшчы.
Прычым гэтая лічба не ўлічвае дзяцей, народжаных у беларусак, якія маюць польскі пашпарт.
Агулам у замежнікаў, якія пастаянна жывуць у Польшчы, за 2022 год нарадзілася 16 711 дзяцей. Гэта 5,5% ад агульнай колькасці дзяцей, якія нарадзіліся летась у Польшчы. Пераважна гэта ўкраінскія дзеці (13 738 дзяцей, або 82,2%).
У параўнанні з 2021 годам гэты паказчык павялічыўся амаль удвая: яшчэ ў 2021 годзе ў іншаземак нарадзілася 8 970 дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.