Лідар апазіцыі Венесуэлы зняў відэа на вайсковай базе і заклікаў змяніць уладу

Лідар апазіцыі Венесуэлы зняў відэа на вайсковай базе і заклікаў змяніць уладу

Лідар апазіцыі ў Венесуэле Хуан Гуайдо абвясціў фінальную фазу змены ўлады ў краіне. 

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, Гуайдо апублікаваў відэа, запісанае на базе ваенна-паветраных сілаў "Ла Карлота". У атачэнні вайскоўцаў ён заклікаў падтрымаць яго і пакласці канец ўзурпацыі ўлады цяперашнім кіраўніком Нікаласам Мадурам. У раёне базы, як паведамляецца, чуваць страляніну. 

Дагэтуль вайскоўцы пераважна падтрымлівалі Мадуру. Яны не прызнавалі Гуайдо, які ў студзені абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. 

Мадура напісаў у Твітары, што ўсё камандаванне ўзброеных сілаў па-ранейшаму падтрымлівае ўладу. Міністр інфармацыі Хорхе Радрыгес заявіў, што  "невялікая група вайскоўцаў-здраднікаў" зладзіла спробу перавароту.

Па звестках агенцтва Reuters, верныя ўраду сілы распылілі каля базы слезацечны газ.

Паводле інфармацыі венесуэльскіх СМІ, пасля з'яўлення звестак пра спробу перавароту дзяржаўны інтэрнэт-правайдар Венесуэлы Cantv абмежаваў доступ да Twitter, Periscope, Facebook і іншых сацыяльных сетак на тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі