Лідар КНДР павіншаваў вайскоўцаў з выпрабаваннем вадароднай бомбы

Лідар КНДР павіншаваў вайскоўцаў з выпрабаваннем вадароднай бомбы

Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі паведамілі, што лідар краіны Кім Чэн Ын наведаў штаб узброеных сіл у гонар правядзення выпрабавання вадароднай бомбы. Таксама паведамляецца, што ён наведаў мемарыял сваіх папярэднікаў — бацькі і дзеда — Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра.

6 студзеня цэнтральнае тэлебачанне КНДР паведаміла пра паспяховае першае выпрабаванне вадароднай бомбы.

Савет Бяспекі ААН выказаў пратэст супраць дзеянняў Паўночнай Карэі, аднак міжнародныя эксперты сумняваюцца, што карэйцы выпрабавалі менавіта вадародную бомбу, выраб якой патрабуе валодання высокімі тэхналогіямі.

Кім Чэн Ын у сваю чаргу назваў выпрабаванне актам самаабароны супраць пагрозы ЗША і адзначыў, што такія дзеянні з’яўляюцца законным правам яго краіны, інфармуе ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі