Лінкявічус прывязе Лукашэнку безыменнае запрашэнне на Віленскі саміт

Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і ўручыць яму запрашэнне на саміт "Усходняга партнёрства" ў Вільні. Пра гэта, як паведамляе interfax.by, паведаміў у чацвер літоўскі прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.



Кіраўнік літоўскага ўрада адзначыў, што ў запрашэнні не пазначана прозвішча чыноўніка, якога чакаюць на віленскім саміце. Ён нагадаў, што кіраўнік Беларусі значыцца ў "чорным спісе" Еўрасаюза.



На сустрэчы "Усходняга партнёрства", якая будзе праходзіць 28-29 лістапада, найбольш верагодным госцем з Беларусі называюць кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея. Яго выключылі з "чорнага спісу" ЕС для магчымасці кантактаў з афіцыйным Мінскам.



Дата візіту Лінкявічуса ў Мінск пакуль не ўзгодненая.



Фота — Timesofisrael.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі