Лукашэнка — чыноўніку: Ты жорстка імкнешся нават не да нуля, а да мінусу

Лукашэнка — чыноўніку: Ты жорстка імкнешся нават не да нуля, а да мінусу

Падчас нядаўняга наведвання спартыўнай школы ў Ветцы Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з першым намеснікам міністра спорту і турызму Вячаславам Дурновым. Размову паказалі ў сюжэце тэлеканала СТБ. Дурноў дакладваў, што ў аддзяленні плавання займаецца 121 чалавек, што агулам у школе за апошнія два гады колькасць навучэнцаў павялічылася больш чым на траціну. Але Лукашэнка быў катэгарычны: "Займацца фізкультурай — гэта добра, а для спорту ты тут хоць нешта атрымліваеш?.. Пакажы мне гэтых будучых вялікіх спартсменаў".

Таксама Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў першага намесніка міністра спорту, чаго чакаць ад беларускіх спартсменаў на чэмпіянаце свету па водных відах: Што прывязеш у гэтым годзе? Кіраўнік дзяржавы сам адказаў на гэтае пытанне: "Мне здаецца, ты жорстка імкнешся нават не да нуля, а да мінусу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі