Лукашэнка цытаваў Караткевіча і сказаў, што інтэлігенцыя ў адказе за краіну

Кіраўнік дзяржавы прывёў словы выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча: "Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой". "Таму, бядуючы пра тое, што вакол усё не так ідэальна, як хацелася б, не спяшайцеся вінаваціць у гэтым толькі ўладу, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Улада і інтэлігенцыя на роўных у адказе за краіну".
 

Таксама Лукашэнка ў чарговы раз спыніўся на праблеме вызначэння беларускай нацыянальнай ідэі. Паводле яго слоў, "прыйшоў час вылучыць тое, што стане беларускай ідэяй, якая аб'яднае ўсіх грамадзян, у якую павераць усе — ад акадэміка да селяніна". Аляксандр Лукашэнка прыгадаў Полацкае і Тураўскае княствы, Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, Францыска Скарыну і Міколу Гусоўскага, Янку Купалу і Якуба Коласа.

Лукашэнка згадаў пра Полацкае і Тураўскае княствы, пра ВКЛ змаўчаў (відэа)
 

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі