Лукашэнка: Дырэктар піўзавода "Крыніца" атрымлівае заробак як віцэ-прэм'ер!

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на складанае эканамічнае становішча завода "Крыніца" і папрасіў прадаставіць прадпрыемству крэдыту.



У адказ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў завода невялікая загружанасць па магутнасцях — толькі 55%. "Дык якія яму грошы даваць? У яго 45% свабодных магутнасцяў! Няхай вырабляе піва і прадае! Такія грошы ўвалілі ў вытворчасць, палова загружаная — і дайце яму грошы на тое, каб крэдыты пагасіць! Ён тады 30% магутнасцяў зойме, а не 55 %, і мы яго будзем на плячах везці!" — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.



Па словах Лукашэнкі, дырэктар завода атрымоўвае заробак (разам з прэміямі, надбаўкамі ды іншым) у 17 мільёнаў рублёў — на ўзроўні віцэ-прэм'ера. Кіраўнік Беларусі прапанаваў панізіць заробак у 10 разоў: "Ён 17 мільёнаў рублёў атрымлівае заробак, якая праца? Дык гэта заробак! А піва п'е бясплатна, есць бясплатна, на аўтамабілі бясплатна ездзіць. Што, не так?"



Кіраўнік дзяржавы заявіў, што піваварным кампаніям не варта разлічваць на ільготы і адтэрміноўкі па плацяжах.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі