Лукашэнка: Калі зможам, трэба ліківідаваць канфлікт ва Украіне (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не збіраецца пасылаць міратворчы кантынгент ва Украіну.

Лукашэнка: "Калі нашы вайскоўцы ў якасці міратворцаў куды-то паедуць, то я першы туды паеду, каб яны ведалі. І мой старэйшы сын, які сёння займаецца гэтымі праблемамі, таксама там будзе. Гэта не чужы канфлікт. Гэта каля нашага парога. Мы павінны пастарацца зрабіць максімум для таго, каб прытушыць гэты канфлікт. А, можа, яго ліквідаваць. І калі мы будзем здольныя гэта зрабіць, мы, мужыкі, і я як галоўнакамандуючы, мы гэта будзем рабіць".

Лукашэнка адзначыў, што беларусы самі не навязваюцца з дапамогай, але зробяць усё магчымае, калі папросяць, перадае БЕЛТА.

Таксама кіраўнік дзяржавы згадаў нядаўняе пасяджэнне кантактнай групы па Украіне ў Мінску. Ён адзначыў, што ўдзельнікі перамоваў дамовіліся пра абмен палоннымі, і гэты абмен пачаўся. На думку Лукашэнкі, наступнае пасяджэнне "не за гарамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі